https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У галоўным віцебскім храме ўшанавалі памяць чарнобыльцаў


У самым вялікім праваслаўным храме Віцебска Свята-Успенскім кафедральным саборы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 35-й гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Гэты храм вядомы тым, што аднаўленне ў пачатку 2000-х гадоў блаславіў асабіста Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II. Помнік яму стаіць насупраць храма. І мітынгі ў гонар чарнобыльцаў менавіта тут сталі штогадовай традыцыяй.

Прыблізна 3 тысячы жыхароў паўночнай вобласці ліквідавалі наступствы аварыі. Больш за 1,5 тысячы перасяленцаў з тэрыторый, забруджаных радыяцыяй, знайшлі на Віцебшчыне часовы прытулак. І нямала тых, хто засталіся жыць пастаянна. Такая статыстыка была агучана падчас мерапрыемства.

Ад імя кіраўніцтва мясцовай улады да прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч.

Народны выбраннік нагадаў пра тое, што радыяцыйнае забруджванне было больш чым на чвэрці тэрыторыі нашай краіны, пацярпеў прыкладна кожны пяты жыхар. У памяць аб тых, хто аддаў самае дарагое — жыццё — для выратавання людзей, пацярпеў ад радыяцыі была аб’яўлена хвіліна памяці... Дэпутат падкрэсліў, што па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы было многае зроблена, каб можна было з часам зноў выкарыстоўваць землі, якія вякамі апрацоўвалі нашы продкі. І праз некалькі дзясяткаў гадоў ужо можна гаварыць не толькі пра аднаўленне, але і развіццё «чарнобыльскіх» мясцін...

Удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі падзяліліся ўспамінамі.

Урач-інфекцыяніст Віцебскай гарадской паліклінікі № 2 Яўген Правалоцкі распавёў, што з 1986 па 1989 гады аказваў медыцынскую дапамогу людзям на небяспечных тэрыторыях.

Яму, галоўнаму ўрачу аднаго з раёнаў, дзе жылі каля 30 тысяч чалавек, у ліку каля ўсяго ста людзей у белых халатах прыйшлося працаваць, рызыкуючы сваім здароўем. Цяжка было размаўляць з людзьмі, якія не разумелі, чаму нельга піць малако ад сваёй кароўкі, збіраць ягады і грыбы, чаму небяспечныя свае агародніна і садавіна.

Спецыяльныя брыгады выязджалі ў самыя аддаленыя вёскі, каб зберагчы людзей, абследаваць стан іх здароўя, лячылі на месцы і накіроўвалі па дапамогу ў стацыянары. І асабліва цяжка было растлумачыць людзям, што ім трэба пакінуць родныя сцены, дзе жылі бацькі, дзяды, дзе нарадзіліся, уступалі ў шлюб і гэтак далей, падкрэсліў медык. І ў наш час гэты чарнобылец у страі: змагаецца з каранавіруснай інфекцыяй...

У памяць аб загінулых, памерлых чарнобыльцах у храме правялі памінальную службу.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 26 красавіка 2021
 
Дата публикации:26.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:211
 
Ключевые слова:
Віцебск ЧАЭС Катастрофа Ядерная энергетика Чарнобыль Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме