https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 лютага 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 306 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 лютага

У 2000 годзе адбыўся бой паміж ротай расійскіх салдат і чачэнскімі баевікамі пад Улус-Кертам, які потым лёг у аснову фільма "Грозовые ворота".

Хто нарадзіўся 29 лютага

1892 год: Іван Батрак, савецкі паэт, публіцыст, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі архітэктар, мастак і пісьменнік Леа фон Кленцэ і французская актрыса Мішэль Марган.

29 лютага ў народным календары

Гэты дзень бывае толькі раз на 4 гады – у высакосны год, які здаўна лічыўся ў славян нешчаслівым. 29 лютага царква шануе памяць святога Касьяна, які ў гісторыі хрысціянства лічыўся адным з тэарэтыкаў манаства і шмат гадоў вандраваў па манастырах Егіпта.

Калі 29 лютага ў лесе чуваць, як брэша лісіца, цяпло ўжо хутка настане. Шмат вады ў азёрах і рэках сведчыць аб добрым ураджаі.

Яркі месяц прадвяшчае маразы.

Sputnik, 29 лютага 2024
 
Дата публикации:29.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме