https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прысвечаная Еўдакіі Лось выстава адкрыецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры 1 сакавіка


Літаратурна-мастацкая выстава "Ранак вясны - Еўдакія", прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Еўдакіі Лось, адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 1 сакавіка, паведамілі ва ўстанове культуры.
"Наша экспазіцыя ў асноўным звязана з успамінамі пісьменніцы пра жыццё і яе дзённікамі, а таксама з асаблівымі рэчамі, напрыклад, калекцыяй значкоў, якія яна прывозіла з розных падарожжаў. Гэтыя значкі сведчаць аб мерапрыемствах таго часу, у тым ліку аб адкрыццях культурных з`ездаў і правядзенні спартыўных спаборніцтваў. На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі, якія захоўваюцца ў фондах нашага музея, і кнігі, выдадзеныя пры жыцці і пасля смерці пісьменніцы. У нас шмат кніжных экзэмпляраў з аўтографамі, якія яна падпісвала сваім сябрам. Асабліва цікавая калекцыя шаржаў, створаных яе сябрамі-мастакамі", - расказала старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.

Экспазіцыя будзе працаваць да 31 сакавіка.

29 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:112
 
Ключевые слова:
Выставка Еўдакія Лось
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме