https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сезон атракцыёнаў у Мінску плануюць адкрыць у канцы красавіка


Адкрыццё сезону працы атракцыёнаў у Мінску пры спрыяльных умовах надвор’я адбудзецца ў канцы красавіка, паведамілі ва ўпраўленні «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд».
«Як правіла, перыяд эксплуатацыі атракцыёнаў у сталічных парках пачынаецца з сярэдзіны вясны і працягваецца да пачатку восені. У гэты раз плануем адкрыць іх у канцы красавіка», — распавялі ў кіраванні.

Усяго на балансе прадпрыемства знаходзіцца 55 атракцыёнаў у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і парку 900-годдзя Мінска.

«Пачынаем рыхтаваць каруселі да эксплуатацыі. Пры падрыхтоўцы атракцыёнаў да сезону улічваюцца ўсе інструкцыі па іх рамонце і абслугоўванні, — адзначылі ва ўпраўленні. — Допуск да каруселяў ажыццяўляецца пасля вынікаў тэхнічнага агляду, які праводзіцца спецыялістамі Дзяржпрамнагляду».

Планамерна прадпрыемства займаецца і заменай састарэлых канструкцый. У бягучым годзе ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага плануецца дэмантаж атракцыёну «Рускія арэлі» і ўстаноўка новага, сучаснага і запатрабаванага атракцыёну «Лабірынт». У мінулым годзе тут абсталявалі новы механічны атракцыён «Мікс».

Звязда, 14 красавіка 2021
 
Дата публикации:14.03.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Мінск Аттракционы Парк культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме