https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсцкай вобласці акцыю ў памяць аб спаленых вёсках правядуць у 14 раёнах


У Брэсцкай вобласці ў 14 раёнах правядуць акцыю ў памяць аб ахвярах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыклад, сёння ў Жабінкаўскім раёне амаль 60 чалавек сабраліся ў мемарыяльным комплексе "Драмлёва". Пасля зімы яго ў парадак прывялі школьнікі, працоўная моладзь, актывісты БРСМ, прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын.

Дата 11 верасня 1942 года стала адной з трагічных старонак у гісторыі Жабінкаўскага раёна. Тады падчас карнай аперацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску Драмлёва разам з яе жыхарамі. Пасля трагедыі вёска не адрадзілася. "Знакавае месца для кожнага жыхара раёна, гэта наш боль і трагедыя. У розных крыніцах пазначаецца розная колькасць загінулых, але дакладна мы ведаем больш як пра 180. Штогод у верасні праводзім у Драмлёве мітынг-рэквіем. Гэта месца духоўнага і патрыятычнага выхавання, сімвалізуе памяць цяперашняга пакалення беларусаў аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вера Бортнік.

У канцы 1960-х гадоў на месцы аднаго з хлявоў, дзе былі спалены драмлёўцы, насыпалі курган. У 1982 годзе створаны мемарыяльны комплекс, у цэнтры якога каля падножжа кургана ўстаноўлена трохфігурная бронзавая кампазіцыя - засмучаных маці, дачкі і ўнучкі. Да 75-годдзя драмлёўскай трагедыі помнік абнавілі.

Яшчэ адной сястрой Хатыні называюць вёску Барысаўка ў Кобрынскім раёне. Устаноўлены там помнік маці сёння таксама прыводзяць у парадак. Мясцовыя жыхары, школьнікі, пагранічнікі, работнікі лясніцтва і ААТ "Дружба народаў", прадстаўнікі "Белай Русі" і сельсавета прыбіраюць смецце, апалае лісце, сухую расліннасць.

У Барысаўцы карную аперацыю фашысты правялі 23 верасня 1942 года: расстралялі больш за 190 жыхароў і спалілі вёску. У 1978 годзе на месцы расстрэлу ўстаноўлены манумент маці. "Людзі прынялі страшную смерць. Не дай божа, каб такое калісьці здарылася. Асабіста для мяне гэта балючая тэма, не ўяўляю, праз што давялося прайсці людзям. Несумненна, пра вайну, спаленыя вёскіх трэба расказваць, таму што памяць павінна жыць", - падкрэсліла старшыня Дзівінскага сельвыканкама Вера Пікула. Пасля вайны вёска Барысаўка адрадзілася, цяпер там жывуць амаль 80 чалавек.

У Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны карнікі спалілі 479 вёсак. Некаторыя населеныя пункты так і не былі адноўлены.

16 сакавіка 2021, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Нацизм Драмлёва Барысаўка Патриотизм БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме