https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Калядныя забавы" сабралі ў Батанічным садзе Мінска гледачоў усіх узростаў


У цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.
У суботу 6 студзеня ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску прайшоў фестываль "Калядныя забавы".

У гэтым годзе праграма свята складалася з двух частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.

Для гасцей ігралі музыкі на аўтэнтычных нацыянальных інструментах.

Каляды ў Батанічным садзе

Гарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.

Каза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі. Напрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.

Госці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.

На свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.

У зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.

Старадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы. Дарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.

Перакусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу прыгатаваную на агні.

На працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Тым, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.

Паспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.

Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.

Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.

Sputnik, 7 студзеня 2018
 
Дата публикации:07.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:523
 
Ключевые слова:
Мінск Каляды Традиции Ботанический сад Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме