https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усебеларускі народны сход - беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя


Аб гэтым заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе", прысвечанага вынікам VI Усебеларускага народнага сходу, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітычны аналітык Аляксей Дзермант.
"Усебеларускі народны сход, з аднаго боку, паставіў тоўстую кропку ў гэтым палітычным крызісе, таму што не ўдалося дыскрэдытаваць сам сход, сарваць яго і вывесці значную колькасць пратэстуючых на вуліцы Мінска. З другога боку, сход абазначыў новую вяху ў развіцці беларускай дзяржавы. Гэта датычыцца перш за ўсё знешняй і ўнутранай палітыкі. І сам ход абмеркавання быў такі, што апазіцыйныя СМІ і замежныя падхоплівалі фактычна кожную знакавую заяву. Гэта, безумоўна, поспех ужо", - расказаў Аляксей Дзермант.

Палітычны аналітык адзначыў, што некаторыя спрабавалі паказаць УНС у якасці наменклатурнага сходу. "Але ў зале было зусім выразнае адчуванне, што наменклатура, гэта значыць чыноўнікі, дзяржаўныя служачыя, не пераважала. А што кінулася ў вочы - гэта значная колькасць моладзі, якая толькі ўступае ў дарослае актыўнае жыццё. Яна выступала шмат з трыбуны. І ў зале , і ў кулуарах гэты малады запал адчуваўся. Таму можна сказаць, што тут таксама праціўнікі трапілі міма", - сказаў ён.

Аляксей Дзермант падкрэсліў, УНС - аналаг веча. "Тыя, хто чакаў, што на УНС будзе прымацца Канстытуцыя або нешта такое, зусім не разбіраюцца ў беларускім парадку дня. УНС - гэта такі аналаг веча, дзе рэчы абмяркоўваюцца ў адкрытай форме, у тым ліку прадстаўнікамі ад народа. Яны могуць звярнуцца непасрэдна да Прэзідэнта, да вышэйшага кіраўніцтва і абазначыць асноўныя напрамкі. Далей гэты наказ і дзяржорганы, і актывісты, і тыя, хто на сходзе быў, павінны тлумачыць у калектывах, рэгіёнах. У гэтым сэнс сходу. Не ўсе гэта разумеюць. Але гэта такая беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя. На мой погляд, яна даволі эфектыўная, таму што інфармацыйныя хвалі і ідэйныя імпульсы па беларускім грамадстве і за яго межы пайшлі. А гэта значыць - УНС быў паспяховым", - адзначыў ён.

19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Всебелорусское народное собрание Пятилетка Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме