https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуская энцыклапедыя" выпусціла кнігу аб савецкай і нямецкай бранятэхніцы


Аб гэтым паведамілі ў выдавецтве.
Кніга "Танкі Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая і нямецкая бранятэхніка" Барыса Праказава выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". 

"Навукова-папулярнае выданне расказвае пра танкі, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спалучаючы займальнасць падачы і насычанасць цікавай інфармацыяй, аўтар паслядоўна знаёміць чытача з гісторыяй развіцця бранятанкавай тэхнікі ў СССР і нацысцкай Германіі, уключаючы найбольш вядомыя па мастацкіх фільмах і камп`ютарных гульнях савецкі танк Т-34 і нямецкі "Тыгр", - расказалі ў "Беларускай энцыклапедыі".

Гэта кніга - пра асноўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, у якіх вырашальную ролю адыгралі прарывы значных танкавых сіл з абодвух бакоў. Акрамя таго, аўтар прадстаўляе танкістаў, якія падбілі і знішчылі найбольшую колькасць варожай бранятэхнікі.

Новая навуковая работа выйшла ў серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" і прызначана для школьнікаў старэйшага і сярэдняга ўзросту, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ваеннай справы.

"Стваральнікі паставілі перад сабой мэту паказаць маладому пакаленню нашай краіны, як нялёгка далася перамога. Кніга павінна дапамагаць выхоўваць у чытачоў пачуцці патрыятызму і гонару за сваю краіну, павагу да памяці старэйшага пакалення, якое перамагло германскі нацызм", - падкрэслілі ў выдавецтве.

29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Исория Вторая мировая война Патриотизм Бронетехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме