https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парк лакаматываў Беларускай чыгункі папоўніўся 15 сучаснымі кітайскімі электравозамі


Беларуская чыгунка заключыла кантракт з ТАА «Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання» (CUEC) і ТАА «CRRC Датунская электравозабудаўнічая кампанія» на пастаўку 15 грузавых аднасекцыйны электравозаў пераменнага току серыі БКГ2.
Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у адпаведнасці з кантрактам пастаўка электравозаў на Беларускую чыгунку запланаваная да канца 2023 года. Кошт інвестыцыйнага праекта складае 64,3 мільёнаў еўра. Набыццё грузавых электравозаў будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Эксімбанка (КНР).

Аднасекцыйны электравозы БКГ2 — гэта ўдасканаленая мадэль лакаматываў дадзенай серыі, раней набытых Беларускай чыгункай. Іх асаблівасцю з’яўляецца магчымасць ваджэння не толькі грузавых, але і пасажырскіх цягнікоў.

Беларуская чыгунка ўжо на працягу дзесяці гадоў плённа супрацоўнічае з Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання і Датунскай электравозабудаўнічай кампаніяй. За гэты час на БЧ было пастаўлена 30 грузавых электравозаў серыі БКГ1 і БКГ2. Таксама ў цесным супрацоўніцтве з кампаніяй CUEC электрыфікаваны чыгуначныя ўчасткі Гомель — Жлобін — Асіповічы, Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа, працягваюцца работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін — Калінкавічы — Барбароў.

Сяргей Расолька
Звязда, 29 снежня 2020
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Электрификация Китай Электровоз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме