https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Купалаўскі тэатр рыхтуе «Паўлінку» з новым складам акцёраў


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы працягваецца кастынг па фармаванні новай трупы, а таксама ідзе падрыхтоўка спектакля «Паўлінка» з новым складам акцёраў, распавёў парталу «Смартпрэс» міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.
«Праца вядзецца вельмі карпатлівая. Мы праводзім кастынг, вельмі вялікая колькасць жадаючых трапіць у трупу Купалаўскага тэатра, гэта і маладыя людзі, і з досведам. Вельмі шмат ідзе моладзі. Вы ведаеце, для іх гонар трапіць у трупу Купалаўскага. Ужо больш за 20 чалавек прайшлі кастынг. Рашэнне па кандыдатурах прымае мастацкі савет», — паведаміў міністр.

Таксама міністр культуры сказаў, што «ў прынцыпе тэатр функцыянуе, ідзе праца над новай версіяй знакамітага спектакля «Паўлінка», які можа быць прадстаўлены на сцэне ўжо ў першай дэкадзе студзеня 2021 года». На галоўную ролю разглядаюцца трох прэтэндэнтак, аднак пакуль імёны акторак называць рана», — адзначыў Анатоль Маркевіч.

«Я быў у тэатры ўжо не аднойчы, настрой у калектыва пазітыўны, па ўсіх пазіцыях ёсць разуменне»,— падкрэсліў міністр.

У трупе Купалаўскага будзе 40-46 акцёраў, адзначыў Маркевіч. Паводле яго слоў, такая колькасць неабходна, каб тэатр працаваў аптымальна, каб можна было ставіць паўнацэнныя спектаклі, у тым ліку з масоўкай.

Звязда, 13 снежня 2020
 
Дата публикации:13.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Искусство Купаловский театр Мінск Паўлінка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме