https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Медыкі распавялі пра барацьбу за жыццё першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча


Намесніца галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Святлана Галіцкая распавяла журналістам пра барацьбу за жыццё першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча.
Вячаслава Кебіча 26 лістапада прывезла ў клініку хуткая медыцынская дапамога. У вельмі цяжкім стане, з нізкай сатурацыяй яго даставілі ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтра.

«З гэтага моманту мы актыўна змагаліся за яго жыццё, змагаліся з усімі захворваннямі, якія ў яго меліся на той момант. Адразу ж была наладжана высокапаточная кісларод-тэрапія. Ён атрымліваў усю актыўную тэрапію, патрэбную ў такіх сітуацыях», — падкрэсліла Святлана Галіцкая.

Паводле яе слоў, у Вячаслава Кебіча было цяжкае, практычна татальнае паражэнне лёгкіх, меліся спадарожныя захворванні.

«Барацьба з гэтым букетам захворванняў была вельмі працяглай. Мы шчыра спадзяваліся на паляпшэнне і выздараўленне. Аднак, нягледзячы на ​​ўсю праводзімую інтэнсіўную тэрапію, да нашага глыбокага шкадавання, Вячаслаў Францавіч памёр. Ён да апошняга заставаўся аптымістам, змагаўся за жыццё, актыўна дапамагаў нам, выконваў усе прызначэнні ўрачоў. Нам вельмі цяжка губляць пацыента, які так хацеў жыць. Мы глыбока смуткуем», - сказала намеснік галоўнага ўрача.

Вячаслаў Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Канюшаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). З 1973 года быў дырэктарам, з 1978-га — генеральным дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. У 1980-1985 гадах быў на партыйнай працы. У 1985-1990 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Савета Міністраў Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992).

Звязда, 9 снежня 2020
 
Дата публикации:09.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Вячеслав Кебич Некролог Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме