https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


95 гадоў сёння спаўняецца Беларускаму радыё


15 лістапада 1925 года ўпершыню на ўсю краіну прагучалі словы: "Увага! Гаворыць Мінск".
Тады слухачоў было няшмат (у сталіцы ўсяго каля 400 аматарскіх прыёмнікаў). Але радыёфікацыя ў маладой савецкай рэспубліцы развівалася сямімільнымі крокамі. А вытворчасць прыёмнікаў паставілі на паток.

Сёння Беларускае радыё - найбуйнейшы медыярэсурс краіны, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі і мае слухачоў ва ўсім свеце. 12 радыёстанцый: 4 рэспубліканскія, 1 - міжнародная і 7 рэгіянальных вяшчаюць кругласутачна. Кожная са сваёй мэтавай аўдыторыяй: ад інфармацыйнага і аналітычнага Першага нацыянальнага - да музычнага і моладзевага "Радыус FM". Усе каналы ёсць у сацыяльных сетках, актыўна развіваюцца і на відэахостынгу YouTube, а таксама ў Telegram.

Максім Угляніца, намеснік галоўнага дырэктара, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё: "Сёння на медыярынку аўтарытэт брэнда. Калі фірме 95 гадоў, яна нейкую прадукцыю вам прапаноўвае, і вы разумееце, што яны адказваюць за якасць… Калі ёсць аўтарытэт брэнда, ён працуе і на журналістаў, і на тую інфармацыю, якую мы 10 разоў праверым. Гэта ў цэлым працуе на давер, а давер, я лічу, адна з найважнейшых рэчаў у медыя. Калі давяраюць, цалкам па-іншаму ўспрымаюць інфармацыю".

Да юбілею Беларускага радыё тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў святочны эфір

У свае 95 Беларускае радыё вяшчае ў святочным фармаце. Напрыклад, на радыё "Беларусь" прагучаць паштоўкі з розных месцаў свету. Свае віншаванні накіравалі і кіраўнікі дыпламатычных місій. Павіншуе калегаў і тэлеканал "Беларусь 3".

Сумесна з трэцяй кнопкай Беларускае радыё падрыхтавала канцэртную праграму з удзелам легендарных калектываў: акадэмічны хор, сімфанічны аркестр… Канцэрты будуць транслявацца на "Беларусь 3", а таксама ў эфіры канала "Культура". Беларускае радыё тады і сёння. 95 гадоў - у гісторыях і асобах! Рэпартаж сёння ў "Галоўным эфіры".

Белтэлерадыёкампанія, 15 лістапада 2020
 
Дата публикации:15.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:323
 
Ключевые слова:
Юбилей Белоруское радио
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме