https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкі тэатр лялек правёў для дзяцей забаўляльна-гульнявую праграму «Гарбуз-party»


Мерапрыемства было прымеркаванае да свята збору ўраджаю. Дзеці прыйшлі ў тэатр у касцюмах гарбузоў, іншай гародніны і садавіны.
Вядучымі былі маленькія феі-гарбузікі, якія дарылі ўсім усмешкі і, паводле іх жа слоў, аранжавы настрой. Удзельнікі адгадвалі загадкі пра дары восені, збіралі яблыкі і іншую садавіну ў кошыкі на хуткасць. Быў таксама конкурс на падзелкі і малюнкі, гульня ў «ручнікі». Цікава, што прызы атрымалі не толькі пераможцы розных конкурсаў, але і ўсе ўдзельнікі гарбузовага свята.

Святлана Яскевіч
Звязда, 3 лістапада 2020
 
Дата публикации:03.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Брэст Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме