https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ўшанавалі памяць разведчыкаў Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова


Мемарыяльную дошку ўрачыста адкрылі старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Іван Тэртэль і дырэктар Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін.
У Інстытуце нацыянальнай бяспекі ўшанавалі памяць легендарных савецкіх разведчыкаў, ураджэнцаў Беларусі Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова. 

«Сёння ў нас адметная падзея — адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар славутых ураджэнцаў беларускай зямлі. Аляксей Бацян і Юрый Драздоў — два чалавекі няпростага лёсу, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, вырашылі шэраг важных задач у інтарэсах Айчыны. Яны паказвалі прыклад патрыятызму і прафесіяналізму. Важна, што мемарыяльная дошка ў іх гонар адкрываецца ў сценах Інстытута нацыянальнай бяспекі, дзе рыхтуюцца кадры для Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Упэўнены, што гэта знамянальная дата застанецца ў гісторыі інстытута і будзе служыць сур`ёзным выхаваўчым аспектам у падрыхтоўцы маладых кадраў», — адзначыў Іван Тэртэль.

«Для мяне і маіх калег вялікі гонар удзельнічаць у адкрыцці памятнай дошкі, прысвечанай легендарным разведчыкам. У год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мы аддаём даніну павагі людзям велізарнай волі і мужнасці, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне бяспекі Радзімы. Аляксей Бацян прайшоў вайну ад першага да апошняга дня. Яго жыццё было напоўнена жаданнем дапамагчы людзям, ён сышоў з жыцця зусім нядаўна. Аляксей Мікалаевіч марыў адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі і 100-годдзе расійскай знешняй разведкі, але, на жаль, яму гэта не ўдалося. Юрый Драздоў узначальваў нелегальную разведку Савецкага Саюза, ён стварыў аператыўна-баявое падраздзяленне «Вымпел». Прафесійныя лёсы Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова — падручнікі, па якіх павінны вучыцца маладыя пакаленні, што вырашылі прысвяціць жыццё служэнню Радзіме», — падзяліўся Сяргей Нарышкін.

Значнасць прыкладу Аляксея Бацяна і Юрыя Драздова ў патрыятычным і прафесійным развіцці будучых разведчыкаў адзначыў і Павел Мажэйка, старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар». Ён падзякаваў Івану Тэртэлю і Сяргею Нарышкіну за праведзенае мерапрыемства.

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 23 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:23.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Внешняя разведка Алексей Ботян Юрий Дроздов Спецслужбы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме