https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых беларускіх рэжысёраў


Тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых беларускіх рэжысёраў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Рэжысёрскі тыдзень" пачнецца 19 кастрычніка ў 18.25 з паказу праграмы "Камертон", прысвечанай дню нараджэння кінарэжысёра-дакументаліста Галіны Адамовіч, а 22 кастрычніка ў 13.30 і 21.40 у памяць аб народным артысце БССР Ігару Дабралюбаве будзе паказана адна з яго работ - ваенная кінааповесць "Іван Макаравіч".

Таксама 22 кастрычніка знакамітаму рэжысёру-дакументалісту нацыянальнага тэлебачання Валерыю Жыгалку споўніцца 80 гадоў. Канал "Беларусь 3" прапануе гледачам некалькі работ майстра - "Ім не было і шаснаццаці" ў 14.55 і "Хлапчукі-хлапчукі" ў 17.55.

25 кастрычніка, напярэдадні дня нараджэння рэжысёра і сцэнарыста, народнага артыста БССР і СССР Віктара Турава, у 11.45 будзе паказана яго драма "Нядзельная ноч", а таксама біяграфічны дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі "Майстар. Рэжысёр Віктар Тураў" у 13.25.

Акрамя таго, 20 і 21 кастрычніка з нагоды 75-годдзя акцёра, кінарэжысёра, народнага артыста Расіі Мікіты Міхалкова ў праграме "Беларусь 3" будзе паказаны чатырохсерыйны фільм "Стацкі саветнік" з юбілярам у галоўнай ролі.

14 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Кинематограф Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме