https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава абразоў і духоўнай літаратуры «Абразы Маці Боскай» адкрыецца 8 кастрычніка ў БДУ


Мерапрыемства прысвечана Дню маці і Покрыву Прасвятой Багародзіцы, якія штогод адзначаюцца 14 кастрычніка.
На выставе прадставяць больш за 30 абразоў, якія найбольш часта сустракаюцца ў беларускіх храмах. Гэта абразы Багародзіцы Жыровіцкай, Казанскай, Уладзімірская ікона Божай Маці, «Неўпівальная чаша» і іншыя. Галоўным экспанатам выставы стане рэдкі абраз Маці Віфлеемскай. Ён прывезены з Іерусаліма і славіцца усмешкай Багародзіцы. Дапоўняць выставу тэматычныя кнігі, прысвечаныя Маці Божай, акафісты, малітвасловы, Жыцці святых, а таксама выданне скарынаўскай Бібліі.

Выстава будзе працаваць у будынку філфака БДУ (вул. Карла Маркса, 31, каб. 319). Наведаць яе можна бясплатна ў складзе групы да 10 чалавек па папярэднім запісе па тэлефоне: 8 (029) 650-98-51. Прадоўжыцца работа экспазіцыі да 15 кастрычніка ўключна.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Саюз жанчын БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 6 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:06.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Выставка Мінск Религия Христианство Белорусский государственный университет День матери
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме