https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Не перашкаджайце працаваць міліцыі і не правакуйце супрацоўнікаў на дзеянні ў адказ, гаворыцца ў звароце МУС да грамадзян


Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале прэс-сакратара міністэрства Вольгі Чамаданавай.
"Усе мы хочам жыць у бяспечнай краіне: спакойна хадзіць па вуліцах, гадаваць дзяцей, адпускаць іх пагуляць у двары і быць упэўненымі ў тым, што калі здарыцца бяда, то заўсёды можна звярнуцца па дапамогу ў міліцыю, - гаворыцца ў звароце. - Нашы калегі штодзень сутыкаюцца з небяспекай, выязджаючы на розныя паведамленні аб здарэннях. Прымяняючы фізічную сілу ў адносінах да парушальніка і стараючыся нанесці яму мінімальную шкоду, яны свядома ідуць на прафесійную рызыку, не дапускаючы думкі аб тым, што могуць пацярпець самі. А ў кожнага ж з іх таксама ёсць сям`я, дома жонка чакае з работы мужа, дзеці - бацьку, бацькі - сына".

Выпады на мундзір павінны і будуць спыняцца. "Сёння нам спрабуюць навязаць, што правы ёсць у парушальнікаў, злачынцаў, а ў міліцыі - толькі абавязкі. І яна павінна ўгаворваць: давайце жыць дружна і законапаслухмяна. Але калі міліцыя не засцеражэ сябе ад замахаў, то простых грамадзян яна тым больш не зможа абараніць. Міліцыянер - гэта службовая асоба, якая знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы, а замах на яе прыводзіць да прадугледжанай законам адказнасці. Мы звяртаемся да кожнага: не перашкаджайце працаваць міліцыі і не правакуйце супрацоўнікаў на дзеянні ў адказ", - адзначаецца ў звароце.

8 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Беспорядки Цветные революции Гибридная война Милиция Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме