https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шматлікія віншаванні з днём нараджэння паступаюць Лукашэнку ад замежных лідараў і вядомых дзеячаў


У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды дня нараджэння паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых дзеячаў розных сфер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адбыўся шэраг тэлефонных размоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у час якіх замежныя калегі павіншавалі яго асабіста. У прыватнасці, Аляксандру Лукашэнку пазванілі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Карыстаючыся выпадкам, лідары краін таксама прадметна абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва як на двухбаковым трэку, так і ў фармаце інтэграцыйных структур, абмеркавалі актуальныя пытанні.

Віншавальнае пасланне паступіла ад Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, які адзначыў, што на гэты час кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца ў найлепшым перыядзе развіцця ў гісторыі.

Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння таксама павіншавалі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэм`ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, іншыя высокія дзяржаўныя дзеячы і кіраўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, старшыні інтэграцыйных структур.

Акрамя таго, цёплыя віншаванні ў асабістай размове па тэлефоне беларускаму лідару адрасавалі старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Расіі, старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Да шматлікіх віншаванняў далучыліся і дзеячы культуры і мастацтва, вядомыя спартсмены і грамадскія дзеячы Беларусі і Расіі. Так, напрыклад, па тэлефоне кіраўніка дзяржавы павіншавала алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева, віншаванні прыслаў і вядомы мастак Нікас Сафронаў.

Віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі прадаўжаюць паступаць.

31 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Поздравление Александр Лукашенко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме