https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка аб каранавірусе: я паўгода хваляваўся, каб ніводны чалавек не захварэў


Прэзідэнт Беларусі 16 жніўня на мітынгу ў Мінску выказаўся пра шлях, які выбрала краіна ў пытанні барацьбы з каранавірусам у перыяд пандэміі.
"Вы прасілі вучыць дзяцей, вы прасілі лячыць людзей. Вучым і лечым! І лечым не горш за іншых, як паказала нядаўняя гісторыя. Той, хто не сляпы, вазьміце галаву ў рукі. Настаўнікі, урачы, творчая інтэлігенцыя, вазьміце галаву ў рукі і паглядзіце: мы пайшлі сваім шляхам у гэтай пандэміі, мы не спынілі краіну, ніводны завод не закрылі. І людзі сёння ўдзячны нам за гэта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Дзякуй!" – прагучалі ў адказ воклічы з натоўпу.

"Мяне сёння яшчэ папракаюць: не той шлях, няма сацыяльнай дыстанцыі… А паглядзіце на іх: дыстанцыяваліся яны на мітынгах і плошчах (праціўнікі дзеючай улады.), калі ім з-за мяжы далі каманду? Яны пляваць хацелі на маскі і дыстанцыю адзін ад аднаго! Яны ў чым мяне папракаюць? За тое, што я паўгода, калі ішла гэта страшная хвароба, хваляваўся, каб ніводны чалавек не захварэў", - дадаў Прэзідэнт.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Митинг Беспорядки Коронавирус Пандемия Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме