https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзевяць сацыяльных аб`ектаў здадуць у Мінску да канца года


Да канца года ў сталіцы здадуць дзевяць сацыяльных аб’ектаў, якія будуюцца або рэканструююцца ў рамках інвестыцыйнай праграмы горада. Пра гэта паведамілі ў камітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама.
Што гэта за аб’екты? Сярод іх чатыры дзіцячых садка: адзін з іх увядуць у эксплуатацыю ў бліжэйшыя дні. Ён размешчаны ў Маскоўскім раёне на вул. Каралінскі, 12. Дзве дашкольныя ўстановы рыхтуюць да здачы ў верасні — яны ўзведзены ў мікрараёне Лошыца-9 і ў квартале вул. Міхалова — Алібегава. У кастрычніку намячаецца ўвод яшчэ аднаго дзіцячага садка — у Масюкоўшчыне-5.

Завяршаецца будаўніцтва яшчэ двух аб’ектаў адукацыі — на месцы былога дзіцячага садка на вул. Варанянскага, 11, адкрыецца Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр. А на вул. Сядова, 3, ідзе рэканструкцыя будынка з ўзвядзеннем прыбудовы. Тут размесціцца гімназія № 25. Першы аб’ект плануецца здаць літаральна на днях, другі — у снежні.

Акрамя гэтага, да канца года завершацца работы на трох аб’ектах аховы здароўя. У 9-й гарадской клінічнай бальніцы ідзе рэканструкцыя галоўнага корпуса з прыбудовай кардыяхірургічнага оперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак. У верасні плануецца ўвод аднаго з пускавых комплексаў — блока на 170 ложкаў. У кастрычніку плануецца ўвесці частку 9-павярховага корпуса Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера з блокам працэдурных і аперацыйных. У лістападзе намечаны ўвод пасля рэканструкцыі 20-й гарадской паліклінікі на пр. Пушкіна, 16.

Звязда, 28 жніўня 2020
 
Дата публикации:28.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Строительство Соцзащита в Беларуси Мінск Социальные объекты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме