https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС: Мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні. Звыш за дзве тысячы чалавек ужо адпушчаны дадому


Мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
- Акцыі ў большасці сваёй насілі мірны характар. Удзельнікі так званых ланцужкоў салідарнасці выстройваюцца ў сталіцы і шэрагу гарадоў рэспублікі, яны выказваюць ўсеагульнае імкненне да ўрэгулявання ўсіх пытанняў негвалтоўнымі метадамі.

Толькі ў асобных выпадках падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў дзеянні некаторых асоб насілі агрэсіўны характар. Так, у Віцебску цялесныя пашкоджанні былі нанесены супрацоўніку органаў унутраных спраў, каменем пашкоджаны службовы аўтамабіль. У цяперашні час ажыццяўляецца прававая ацэнка дзеянням парушальнікаў. Акрамя таго, праводзіцца праверка па фактах размяшчэння ў сеткі інтэрнэт матэрыялаў абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Гродзенскага рэгіёну, а таксама ў сувязі з публікацыямі пагроз іх блізкім. Усяго за гэтыя суткі было складзена 102 пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.

- У МУС заклапочаныя праблемай перапоўненасці месцаў утрымання затрыманых. Звыш за дзве тысячы грамадзян ужо адпушчаныя дадому. Гэты працэс ідзе бесперапынна, працягваецца і цяпер.

У ведамстве дадалі, што робяць усё магчымае для вырашэння сітуацыі.

Звязда, 14 жніўня 2020
 
Дата публикации:14.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Уличные акции Беспорядки Цветные революции Задержанные Віцебск Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме