https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзіцячыя дапамогі павышаюцца з 1 жніўня


У Беларусі з 1 жніўня вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
БПМ з 1 жніўня ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br256,1. БПМ павысіўся на 3,8 працэнта ў параўнанні з нарматывам, што дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня 2020 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2561 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3585,4 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня будзе выплачвацца ў памеры Br256,1, дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br128,05.

Штомесячная дапамога сем`ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем`яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br179,27, на іншых дзяцей у сям`і - Br128,05. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br256,1 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br307,32 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, - Br179,27.

Адначасова з гэтым з 1 жніўня на 5,5 працэнта павялічацца ў параўнанні з лютым дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Так, на першае дзіця выплата складзе Br427,84, на другое і наступных дзяцей - Br488,96, на дзіця-інваліда - Br550,08. Памеры гэтай дапамогі пералічваюцца два разы ў год - з 1 лютага і 1 жніўня ў сувязі з ростам сярэднямесячнай зарплаты.

29 ліпеня 2020 , Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Социальные выплаты Соцзащита в Беларуси Господдержка Бюджет Минимальный прожиточный минимум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме