https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Медыкі адчуваюць вялікую грамадскую падтрымку і ўдзячнасць за сваю работу


Аб гэтым заявіў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка пасля ўрачыстага ўзнагароджання медыкаў, якія змагаюцца з COVID-19.
"Медыкі адчуваюць вялікую грамадскую падтрымку і ўдзячнасць за сваю работу. У барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй мы не былі адны: нас падтрымлівалі выканаўчая ўлада, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы горада. Адгукнуліся і звычайныя жыхары горада: дома на сваіх машынках шылі першыя ахоўныя касцюмы, забяспечвалі медыцынскі персанал бальніц абедамі, падтрымлівалі добрым словам. Хочацца адзначыць і сродкі масавай інфармацыі: дапамагалі распаўсюджваць інфармацыю аб правілах бяспекі, асвятлялі нашу работу ў няпростых умовах. І ўсе разам мы змаглі не дапусціць распаўсюджвання віруснай інфекцыі. Беларуская сістэма аховы здароўя даказала сваю эфектыўнасць ва ўмовах, калі ў краіне не ўводзіўся каранцін", - адзначыў Аляксандр Басенка.

Павіншавалі медыцынскіх работнікаў прадстаўнікі гарадской і абласной улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый. "Медыкі ўсёй нашай краіны, у тым ліку і Магілёўшчыны, вельмі адказна ставяцца да сваёй работы. Гэты год складаны для ўсіх. І нашым медыкам давялося працаваць у цяжкіх умовах, знаходзячыся на перадавой барацьбы з каранавірусам. Сёння мы яшчэ раз выказалі ўдзячасць урачам Магілёва за іх уклад у агульную справу. Яны стаялі на варце здароўя ўсяго грамадства, аддаючы ўсе сілы і часцінку сваёй душы, прымяняючы ўсе свае веды і вопыт", - падкрэсліў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

Як адзначыла ў час віншавання намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" Ала Галушка, у аховы здароўя Магілёва - жаночы твар. "Сёння тут столькі прыгожых жанчын. Вы вельмі моцныя і смелыя. Вы цудоўныя маці і жонкі, а акрамя таго, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу", - адзначыла яна.

Урач-фізіятэрапеўт (загадчык) фізіятэрапеўтычнага кабінета Магілёўскай паліклінікі нумар 3 Алеся Парфёнава ў час барацьбы з каранавірусам працавала ў складзе кантактных груп. "З першымі выпадкамі новай віруснай інфекцыі мы сутыкнуліся недзе ў красавіку. Хутка змянілі работу ў паліклініцы, у якую ўключыўся ўвесь персанал. Я сядзела і на прыёме пацыентаў з павышанай тэмпературай, працавала і ў складзе кантактнай групы. Прыемна адзначыць, што ўсе нашы ўрачы не засталіся ўбаку, усе выкладваліся на поўную. Паколькі ў першую чаргу мы павінны былі не даць эпідэміі распаўсюдзіцца і аказаць якасную дапамогу тым, хто ўжо захварэў", - адзначыла жанчына.

"Да праяўлення першых выпадкаў COVID-19 у нас усё было адпрацавана: створаны брыгады, былі ахоўныя сродкі, медыкі ведалі, як паводзіць сябе ў няпросты час. Практычны кожны квартал у нас праходзяць вучэнні: увесь медперсанал адпрацоўвае сцэнарыі пры надзвычайных сітуацыях, асабліва небяспечных інфекцыях", - расказала памочнік урача-эпідэміёлага аддзела ачаговай дэзынфекцыі Магілёўскага цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі Наталля Кандраценка.

Старшая медыцынская ўчастковая сястра аддзялення агульнай практыкі нумар 2 Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Юлія Клімава адзначыла, што ў складанай рабоце заўсёды важна падтрымка родных і калектыву, у якім працуеш. "І вопытныя ўрачы, і маладыя спецыялісты ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй у сваёй рабоце. Але ўсе вельмі хутка адрэагавалі: перабудавалі ўсю сістэму работы, падзялілі зоны. Галоўнай нашай задачай было не толькі аказваць медыцынскую дапамогу, але і не дапусціць распаўсюджвання віруса, - адзначыла дзяўчына. - Складана маральна: першы час быў страх заразіцца самому і прынесці вірус у свой дом. Перажывалі і за калег. Але дзякуючы падтрымцы родных, адэкватнай і здаровай атмасферы ўнутры калектыву нашай паліклінікі паніка адступіла. Прыемна, што побач са мной працуюць адказныя і прафесійныя людзі, на якіх можаш разлічваць заўсёды - у любой, нават самай складанай сітуацыі".

27 ліпеня 2020, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Магілёў Лечение в Беларуси Белорусская система охраны здоровья
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме