https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі фундаментальная навука атрымлівае другое дыханне


Аб гэтым сказала вучоны сакратар НПЦ НАН па біярэсурсах кандыдат біялагічных навук Марына Малько.
"З развіццём біятэхналагічных галін навукі для чалавецтва адкрываецца шмат новых магчымасцей па паляпшэнні якасці жыцця. Нашы айчынныя біялагічныя даследаванні развіваюцца ў адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі. Атрымліваюць другое дыханне фундаментальныя навуковыя напрамкі, якія садзейнічаюць разуменню і пошуку вырашэння актуальных праблем", - адзначыла Марына Малько.

Паводле яе слоў, адзін з прыярытэтных напрамкаў фундаментальных біялагічных даследаванняў у Беларусі - вывучэнне біярэсурснага патэнцыялу, асабліва малавывучаных і знікаючых груп жывых арганізмаў. Такія даследаванні важны для захавання прыроднага балансу, забеспячэння эканамічных, аздараўленчых, культурна-эстэтычных патрэб грамадства.

"Пры іх правядзенні ацэньваецца стан біялагічных супольнасцей, асобных відаў арганізмаў, вызначаюцца асноўныя змяненні рэсурсных відаў і экасістэм пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў, распрацоўваюцца метадалагічныя асновы ўліку, аднаўлення і выкарыстання біярэсурсаў, пашыраецца спектр рэсурсных аб`ектаў", - расказала эксперт.

"Вывучаючы дасканаласць прыродных твораў, міжволі ўспамінаюцца словы Леанарда да Вінчы: "Прырода так аб усім паклапацілася, што ўсюды знаходзіш, чаму вучыцца", - падкрэсліла Марына Малько.

6 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Фундаментальная наука Исследования Биоресурсы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме