https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Моладзь Беларусі можа выказаць прапановы аб развіцці краіны на платформе "Рух наперад"


Аб гэтым 24-га ліпеня паведаміў старшыня Моладзевага парламента Ягор Макарэвіч.
Моладзевы парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі запускае платформу "Рух наперад". Мэта праекта - кансалідацыя моладзі, якая хоча прагрэсіўнага руху Беларусі ў будучыню. 

"Удзельнікамі руху стануць маладыя беларусы, якія дасягнулі пэўных вынікаў у сваёй сферы. Праект дасць магчымасць сфармаваць вобраз Беларусі будучыні, дзе кожны малады чалавек зможа прадставіць сваю ідэю або праект на тэму руху Беларусі наперад", - расказаў Ягор Макарэвіч.

У сацыяльных сетках таксама будзе запушчаны хэштэг #ДвижениеВперед, пад якім любы карыстальнік інтэрнэт-супольнасці зможа размясціць інфармацыю аб тым, што ён лічыць важным дасягненнем Беларусі за перыяд незалежнасці, або выказаць сваё меркаванне адносна развіцця краіны ў доўгатэрміновай перспектыве. Акрамя таго, ужо запушчаны сайт vpered.online.

"Гэта першы праект, які запускаецца пад эгідай Моладзевага парламента. Ідэя платформы "Рух наперад" з`явілася дзякуючы пасылу аб`яднаць моладзь з розных сфер і з рознымі поглядамі. На жаль, мы бачым сёння спробы ўздзейнічаць на моладзь, заклікаць яе да нейкіх дэструктыўных дзеянняў, у тым ліку з дапамогай Telegram-каналаў. Безумоўна, мы павінны гэтаму процістаяць. Акрамя таго, дзякуючы моладзевай платформе імкнёмся аб`яднаць канструктыўную і думаючую моладзь", - адзначыў старшыня Моладзевага парламента.

Удзельнікі руху і члены Моладзевага парламента правядуць сустрэчы з моладзевым актывам усіх абласцей і Мінска, па выніках якіх будзе сфармаваны пул моладзевых праектаў, якія стануць ключавымі ў далейшай рабоце парламента.

"Платформа прадугледжвае фармаванне будучыні Беларусі як незалежнай суверэннай дзяржавы, што развіваецца па той траекторыі, якую вызначае толькі беларускі народ", - падкрэсліў Ягор Макарэвіч.

Моладзевы парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі пачаў работу 2 ліпеня. У яго ўваходзяць 70 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года, якія прадстаўляюць усе вобласці і Мінск.

24 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Молодёжный парламент "Рух наперад" Акция Выборы в Беларуси Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме