https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэднявечны лагер разаб`юць 2 жніўня на месцы гарадзішча Бярэсця


Сярэднявечны лагер разаб`юць рэканструктары 2 жніўня на месцы гарадзішча старажытнага Бярэсця. Мерапрыемства атрымала назву «Ажыўшая гісторыя», паведаміў загадчык археалагічнага музея «Бярэсце» Раман Сыч.
Стылізаваны пад сярэднявечную эпоху лагер размесціцца ля сцен музея, дзе непасрэдна знаходзіцца старажытнае гарадзішча. Арганізатары паспрабуюць узнавіць атмасферу жыцця нашых продкаў. Надзеўшы сярэднявечнае адзенне, рэканструктары пакажуць, як выглядалі ў Бярэсце звычайныя жыхары і воіны, што яны елі і якімі прадметамі карысталіся ў побыце. У тым ліку плануецца разыграць мініяцюрны эпізод бітвы.

«Гэта будзе сучасны бой. Зброя бяспечная, таму паспрабаваць свае сілы валодання ёй змогуць нават дзеці. Праграму мерапрыемства мы яшчэ распрацоўваем. Прадумваем месцы для тэматычнага інтэрактыву», - распавёў Раман Сыч.

Звязда, 25 ліпеня 2020
 
Дата публикации:25.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Берасце Археология Реконструкция Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме