https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пазачарговая сесія беларускага парламента адкрываецца 3 жніўня


Трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адкрываецца 3 жніўня.
Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі адкрываецца ў адпаведнасці з указам ад 24 лiпеня 2020 года № 294 «Аб скліканні пазачарговых сесій».

Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у адпаведнасці з законам аб Нацыянальным сходзе Беларусі і рэгламентам Палаты прадстаўнікоў, дэпутацкі корпус прыме рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння палат парламента для заслухоўвання звароту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.

Плануецца, што і члены Савета Рэспублікі прымуць рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта. «Яны таксама разгледзяць пытанні дачы згоды на прызначэнне членаў праўлення Нацыянальнага банка і некаторыя законапраекты», — адзначылі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Як заявіў раней кіраўнік дзяржавы, першапачаткова запланаванае на сярэдзіну красавіка паслання было адкладзена перш за ўсё па прычыне нявызначанасці сітуацыі ў свеце на фоне пандэміі і таго, які ўплыў гэта акажа на Беларусь.

«Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбен дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму трэба нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта казаць народу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку бягучага года падчас адной з рабочых паездак у рэгіёны.

Звязда, 1 жніўня 2020
 
Дата публикации:01.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Совет Республики Сессия Национальное собрание Посление Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме