https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бясплатныя экскурсіі і канцэрт правядуць 11 ліпеня ў Сафійскім саборы


У Сафійскім саборы ў Полацку 11 ліпеня пройдуць бясплатныя экскурсіі і канцэрт з нагоды 25-годдзя "Белтэлекама", паведамілі ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.
Гасцей чакаюць з 10.00 да 17.00 на экскурсіі па Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI-XVIII стагоддзяў, дзе сёння размяшчаецца музей, канцэртная зала камернай і арганнай музыкі.

Экспазіцыя расказвае пра гісторыю архітэктуры самай старажытнай мураванай пабудовы ў Беларусі, якая стала сімвалам незалежнасці і магутнасці першай дзяржавы - Полацкага княства.

"Наведвальнікі ўбачаць фрагменты мура ХІ стагоддзя, захаваны фундамент старажытнага храма, на якім і сёння стаіць сабор, фрэскавыя размалёўкі канца ХІ стагоддзя, унікальныя археалагічныя знаходкі. Госці азнаёмяцца з гісторыяй рамонтаў, перабудоў і рэстаўрацый храма", - адзначылі ў музеі.

У 13.00 будзе магчымасць ацаніць цудоўную акустыку канцэртнай залы і ўнікальнае гучанне полацкага аргана на канцэрце заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай. У гэтым месяцы ў яе выкананні арганныя канцэрты таксама пройдуць 12, 19 і 26 ліпеня.

10 ліпеня 2020, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:327
 
Ключевые слова:
Полацк Софийский Собор Органная музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме