https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь мае дакладныя вектары развіцця, далей эканамічныя паказчыкі будуць яшчэ лепшымі


Упэўненасць у гэтым выказаў дырэктар па інавацыях і інвестыцыйных праектах ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Алег Дзікун.
"За 26 гадоў Беларусі сапраўды ўдалося дасягнуць высокіх паказчыкаў. Перш за ўсё, мы захавалі прамысловыя прадпрыемствы, сельгассектар, стварылі новыя галіны, у прыватнасці IT. На сённяшні дзень Беларусь дэманструе адны з лепшых паказчыкаў на постсавецкай прасторы, а гэта самы галоўны крытэрый. У Беларусі намечаны дакланыя вектары развіцця, і ўпэўнены, што далей нашы эканамічныя паказчыкі будуць яшчэ лепшымі", - сказаў Алег Дзікун.

Ён падкрэсліў, што сёння моладзь спрабуюць уцягнуць у рэвалюцыйныя працэсы. "Выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі, у маладых людзей усяляюць: усё, што зроблена ў краіне за гэтыя гады, дрэнна, усё не тое, і мэтанакіравана падштурхоўваюць выходзіць на вуліцы з пратэстамі. І моладзевая платформа "Рух НАПЕРАД", якую мы запусцілі гэтымі днямі ў Моладзевым парламенце пры Нацыянальным сходзе, нацэлена на кансалідацыю канструктыўнай моладзі, якая імкнецца да прагрэсіўнага руху Беларусі ў будучыню. Сёння многія маладыя людзі дэманструюць у рабоце высокія рэзультаты. І мы чакаем, што яны ўзнімуць тую праблематыку, якую бачаць на сваіх месцах, і падзеляцца ідэямі, як можна гэта ўсё рэалізаваць у практычным жыцці. Мы паспрабуем акумуляваць усе гэтыя прапановы. Хацелася б убачыць, як моладзь глядзіць на будучыню Беларусі", - заявіў Алег Дзікун.

27 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Молодёжь Выборы в Беларуси Молодёжный парламент Технологии Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме