https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З пачатку 2020 года ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі, уключана каля 1 тыс. найменняў тавараў


Аб гэтым у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Валянцін Татарыцкі.
"Прадукт, які выходзіць на рынак, павінен быць у першую чаргу бяспечным. Гэта абавязковы атрыбут. Айчынныя вытворцы выконваюць такое патрабаванне беспярэчна, чаго не скажаш пра імпарт, які паступае на наш рынак", - сказаў Валянцін Татарыцкі.

Дзяржстандарт стварыў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

"Калі мы выяўляем небяспечную прадукцыю, то заносім яе ў гэты рэестр, і яна ўжо не мае права паступаць на наш рынак. Толькі за мінулы перыяд 2020 года 991 пазіцыя была ўнесена ў рэестр небяспечнай, - адзначыў ён. - Таксама адменена каля 600 дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікаты, дэкларацыі) - гэта на 99,9 працэнта прадукцыя, якая паступае па імпарце".

Старшыня камітэта падкрэсліў, што за апошнія гады адбыліся істотныя змяненні ў сферы якасці.

"У 1990-я гады ў нас было недастаткова прадуктаў харчавання, не гаворачы ўжо аб тым, што хтосьці клапаціўся б пра іх якасць. Сёння ж зусім іншы ўзровень. І трэба аддаць належнае, што дзяржава ўдзяляе вялікае значэнне якасці прадукцыі", - звярнуў ён увагу.

Валянцін Татарыцкі расказаў, што Беларусь інтэгравана ў сістэму міжнародных арганізацый па стандартызацыі.

"Наша краіна з`яўляецца паўнапраўным членам Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) і на гэты час прымае ўдзел у 173 яе тэхнічных камітэтах. Таксама мы маем пагадненне з еўрапейскімі арганізацыямі - CEN, CENELEC, - дадаў ён. - Гэта дае нам магчымасць бачыць, якія сучасныя патрабаванні прымаюцца на міжнародным узроўні. Акрамя таго, мы можам уносіць і свае прапановы па фармаванні гэтых патрабаванняў, па адстойванні інтарэсаў".

20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Импорт Качество Сертификация Безопасность продуктов Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме