https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цёплай сустрэчай сяброў стаў беларускі канцэрт на "Славянскім базары ў Віцебску"


Цёплай сустрэчай даўніх сяброў стаў беларускі канцэрт на "Славянскім базары ў Віцебску".
Адкрылі канцэрт "Беларусь збірае сяброў" у Летнім амфітэатры дуэт Анатоля Ярмоленкі і Вікторыі Алешка. З вядомай і любімай многімі беларусамі "Веранікай" выйшаў на сцэну Аляксей Хлястоў. Артыст прызнаўся, што вельмі любіць гэту кампазіцыю "Песняроў". Чулая віцебская публіка выказала сваю згоду з ім апладысментамі.

Выкананнем "Белай ластаўкі" кранула публіку заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, якая заваявала на фестывалі ў 2011 годзе Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў. З кранальнымі і лірычнымі кампазіцыямі выступілі іншыя пераможцы галоўнага музычнага спаборніцтва форуму - Віталь Гардзей, Яўген Курчыч. Брава крычала зала сваёй любімай Ірыне Дарафеевай. Заслужаная артыстка Беларусі назвала сцэну "Славянскага базару" шчаслівай у сваім творчым лёсе, пажадала ўсім, каб мары здзяйсняліся, і прызналася, што на гэты раз загадала тут сваё патаемнае жаданне. Залатымі хітамі ўзрушылі залу Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка.

Двухгадзінны канцэрт для гледачоў і артыстаў праляцеў як імгненне. Менавіта так і праходзіць звычайна сустрэча сапраўдных сяброў. Грукатам грому і дажджом праводзіла ўсіх "фірменнае" надвор`е "Славянскага базару", якое радавала дагэтуль яснымі сонечнымі днямі.

20 ліпеня 2020, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Віцебск Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме