https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік архітэктуры ў Пінску выставілі на электронныя таргі за 1 млн рублёў


Электронныя таргі па продажы адміністрацыйнага будынка па вул.Леніна, 27 у Пінску пройдуць 14 жніўня на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», паведамілі на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы. Стартавы кошт — 1 001 246 рублёў, задатак — 200 000 рублёў.
Згодна з умовамі электронных таргоў, пасля продажу будынак можна будзе перапрафіляваць ў адміністрацыйны аб’ект, гандлёвы аб’ект, аб’ект бытавога абслугоўвання або аб’ект грамадскага харчавання.

Пры гэтым, паколькі будынак мае статус помніка архітэктуры, новы ўладальнік абавязаны на працягу 30 каляндарных дзён з даты пераходу права ўласнасці падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Прыняць удзел у электронных таргах могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня ўключна.

Пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю: менавіта ў ім размяшчалася гасцініца пінскага прадпрымальніка Ёселя Басевіча. У 30-я гады яна лічылася адной з лепшых у горадзе, так як усе нумары былі абсталяваныя тэлефонамі. Акрамя гасцініцы ў будынку таксама размяшчалася крама пісьмовых прыбораў і паперы, офіс Пінскага аддзялення Польскага краязнаўчага таварыства і турыстычная арганізацыя «Орбис». У 1952-1996 гг. будынак па вул. Леніна, 27 займаў Музей Беларускага Палесся, а з 1999 г. па сёння яно выкарыстоўвалася Брэсцкім філіялам рэспубліканскага навукова-даследчага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».

Звязда, 20 ліпеня 2020
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Пінск Биржевые торги БУТБ Недвижимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме