https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першачарговую задачу прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка бачыць у пазбаўленні эканомікі ад вуглевадароднай і іншай кан`юнктурнай залежнасці


Аб гэтым Раман Галоўчанка заявіў 11-чэрвеня ў парламенце.
"Ва ўмовах новай рэальнасці пры пераходзе эканомікі да сусветных цэн на энерганосьбіты і знешніх пагроз, якія пастаянна ўзнікаюць, наша першачарговая задача - пазбавіць эканамічную сістэму ад вуглевадароднай і іншай кан`юнктурнай залежнасці, выкараніць сістэмныя дысбалансы, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі і дынаміку росту дабрабыту грамадзян", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэтыя і іншыя задачы знойдуць адлюстраванне ў будучай праграме дзейнасці ўрада. "Ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы будуць унесены на разгляд парламента", - падкрэсліў прэм`ер.

Палата прадстаўнікоў сёння дала згоду на назначэнне Рамана Галоўчанкі прэм`ер-міністрам. Ён выступіў перад парламентарыямі, адказаў на іх пытанні. У ліку іншага дэпутаты цікавіліся перспектывамі ўзаемадзеяння з Расіяй. Прэм`ер адзначыў, што пытанні, якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах, вырашаюцца канструктыўна.

"Працуем у спакойным, стабільным рэжыме. Узнікаюць перыядычна розныя погляды на нейкія эканамічныя працэсы. Задача ўрада - дабівацца выгадных для Беларусі рашэнняў. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Усё павінна адбывацца ў інтарэсах беларускага народа, у тым ліку і ў адносінах з партнёрамі", - падвёў вынік Раман Галоўчанка.

11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Энергетика Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме