https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БРСМ запускае сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі.
Інтэрнэт-чэлендж стартуе 18 чэрвеня і завершыцца ў Дзень бацькі, які святкуецца ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю месяца (21-е чысло сёлета).

Інтэрнэт-чэлендж — гэта перайначаны сямейны праект БРСМ «ТатаЗала». Для ўдзелу ў ім неабходна стварыць відэаролікі пра тое, як таты і іх маленькія дзеці разам займаюцца фізічнай культурай. Гэта можа быць ранішняя зарадка, сілавыя практыкаванні, спартыўныя гульні — як дома, так і на свежым паветры.

Як паведамілі ў ЦК Саюза моладзі, відэаролік неабходна зняць у гарызантальным становішчы працягласцю да адной хвіліны і выкласці на асабістых старонках у сацсетках, суправадзіўшы хэштэгамі #папазал #деньотца, #раЗАмзбацькам. Створаныя ролікі трэба размяшчаць з 18 па 21 чэрвеня і суправаджаць тэкставым каментарыем пра яго удзельнікаў, хэштэгамі праекта і абавязкова адзнакай @brsmby.

Інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам» скіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацаванне і развіццё бацькаўска-дзіцячых стасункаў і папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Нагадаем, што 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці стартаваў сямейны рэспубліканскі моладзевы праект «#раЗАм з бацькамi», падчас якога бацькі і іх дзеці пры падтрымцы валанцёраў руху БРСМ «Добрае Сэрца» добраўпарадкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі.

Сяргей Расолька
Звязда, 10 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:10.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
БРСМ Физкультура и спорт День отца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме