https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўнутраныя справы Беларусі і перадвыбарную гонку ідзе ўмяшанне звонку


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 чэрвеня, прымаючы кадравыя рашэнні.
Выказваючыся аб бягучай сітуацыі ў краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер у інтэрнэце актыўна распаўсюджваюцца "жудасныя фэйкі", з дапамогай якіх хочуць дыскрэдытаваць уладу. Некаторыя з такіх укідаў, сказаў Прэзідэнт, яго проста здзіўляюць: "Сёння мне далажылі (хоць гэта было даўно, ніхто не дакладваў), што ў аднаго з маіх сыноў у Швейцарыі $840 млн. Накіруйце туды па дыпламатычных каналах пісьмо: хто хоча забраць гэтыя грошы, няхай неадкладна забярэ".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што інфармацыя проста фальсіфікуецца, і людзі, якія не разбіраюцца ў банкаўскіх дакументах, вераць гэтым фэйкам. "Людзі ж не разумеюць, што гэта такое. Такія фэйкі будуць пастаянна. І нам трэба гэта мець на ўвазе, з гэтым жыць і змагацца. Дарэчы, гэта падкідваецца структурамі "бабічаўскімі", "незыгарамі" з Расіі, - дадаў ён. - Гэта не наша, гэта з Расіі ідзе інфармацыя. Потым яны папросяць прабачэння, здымуць. Але ж людзям у мазгі ўжо ўкінулі гэта".

"Па ваеннаслужачых нават. Гавораць, пасведчанне Службы бяспекі. Нехта пайшоў і пасведчанне з сабой забраў, цяпер друкуе, што ён супраць улады. Гэта неверагодна, каб, звальняючыся са Службы бяспекі, чалавек хоць на час пакінуў у сябе пасведчанне. Ён спачатку здае зброю, пасведчанне, потым атрымлівае абходны ліст і іншае, - адзначыў Прэзідэнт. - Людзі, асабліва моладзь, якія там сядзяць (у тэлеграм-каналах.), гэтага ж не разумеюць. І яны глядзяць: нават у Службе бяспекі супраць Прэзідэнта. Вось такія фэйкі, і мы з гэтым павінны жыць. Але мы павінны трымаць галаву на плячах і людзям растлумачваць, што адбываецца".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апаненты ўлады патрабуюць сумленных і прыстойных выбараў, аднак самі паводзяць сябе несумленна. "Яны што, нас штурхаюць на несумленнасць такую, як яны сябе паводзяць? Зразумела, што там за імі лялечнікі стаяць. Яны і з аднаго, і з другога боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідваюць. Мы аб гэтым з Прэзідэнтам Пуціным пагаварым у бліжэйшы час пры сустрэчы, але гэта сітуацыя вельмі складаная. Прымяняюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з-за мяжы ў нашы выбары, унутраныя справы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Але мы не ядзерная дзяржава. Мы не можам узяць ядзерную боегалоўку, размахваць і крычаць, або гаварыць аб гіпергукавой зброі, што мы вам адкажам. Мы звычайная сярэднееўрапейская краіна, міралюбівая, нацэленая на спакойнае жыццё. І некаму пагражаць у сувязі з гэтым мы проста не можам", - дадаў Прэзідэнт.

25 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Выборы в Беларуси Фейки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме