https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі і за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі


Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
У Брэсцкай вобласці створана 910 участкаў для галасавання, у Віцебскай - 750, у Гомельскай - 997, у Гродзенскай - 656, у Мінскай - 992, у Магілёўскай - 731, у Мінску - 687.

У санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, сфармаваны 231 участак, у воінскіх часцях - 13, за межамі Беларусі - 44.

У Беларусі да 21 чэрвеня прадаўжаецца вылучэнне кандыдатаў у члены ўчастковых выбарчых камісій. Сваіх прэтэндэнтаў могуць прапаноўваць палітычныя партыі, грамадскія аб`яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне. Дакументы падаюцца ў раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі.

Тэрытарыяльныя камісіі на выбарах ужо сфармаваны. У іх складзе 1989 чалавек, 1095 з іх (55,05 працэнта) прадстаўнікі грамадскіх аб`яднанняў. Ад партый у камісіі ўключаны 152 чалавекі (7,64 працэнта), ад працоўных калектываў - 101 (5,08 працэнта), ад грамадзян, якія падалі заявы, - 641 (32,23 працэнта).

16 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Избирательный участок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме