https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


РТБД пакажа анлайн-спектакль да Дня медыка


17 чэрвеня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі на сваім YouTube-канале прадставіць спецыяльны паказ спектакля «Адамавы жарт», прысвечаны Дню медыцынскага работніка, які адзначаецца ў нашай краіне ў трэцюю нядзелю чэрвеня.
«Гэта зусім сімвалічны знак падзякі і павагі ўсім супрацоўнікам сферы аховы здароўя за іх тытанічную працу, мужнасць. сілы і цярпенне, — адзначае дырэктар тэатра Святлана Карукіна. — Але мы маем за доўг і гонар зрабіць гэта, бо распаўсюджванне віруса стала і нашай асабістай гісторыяй, якая наўпрост датычыцца тэатра».

У пастаноўцы, прымеркаванай да Дня медыка, занятыя акцёры Максім Брагінец, Вераніка Буслаева, Анастасія Баброва, Уладзіслаў Наздрын.

Аб тым, як каранавірус закрануў акцёраў і супрацоўнікаў РТБД, распавядзе і адмысловы міні-фільм, стваральнікі якога выкажуць сваю персанальную падзяку беларускім медыкам. Пачатак прамой трансляцыі а 19-й гадзіне, а запіс будзе дасяжны і пазней, да 24 гадзін да 21 чэрвеня.

«Запрашаем усіх жадаючых прыяднацца да нас, хоць і віртуальна. Далучайцеся, бо разам мы мацнейшыя!» — гаворыцца ў звароце тэатра да гледачоў.

Нагадаем, прэм’ера музычнай камедыі «Адамавы жарты» па творах Ф.Аляхновіча і Л.Родзевіча адбылася ў ліпені 2010 года. Лёгкі, дынамічны спектакль, у якім спалучаюцца казка і рэальнасць, сучаснасць і старажытнасць, сапраўднасць і карыкатура, расказвае гісторыю сямейнай пары Саўкі і Марысі, чымсьці падобных да біблейскіх Адама і Евы, у мірнае жыццё якіх аднойчы зазірае Чорт...

Вікторыя Захарава
Звязда, 16 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:16.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Театр День медицинского работника Эпидемия Коронавирус Онлайн-трансляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме