https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 51 066 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 25 667 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 066 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 659 565 тэстаў на каранавірус.

25 667 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 288 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,261 млн, пры гэтым 410 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2 млн. заражаных, Бразілія 711 тыс., Расія — 485 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 10 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:10.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме