https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тэрмін увядзення ў Беларусі біяметрычных пашпартоў перанесены на год


Пра гэта паведаміў газеце "Советская Белоруссия" намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве, пашпартнай рабоце і выездзе за мяжу дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч.
Тэрмін увядзення ў Беларусі біяметрычных дакументаў перанесены на 2020 год з-за неабходнасці інтэграцыі інфармацыйных сістэм. 

Плануецца, што першыя дакументы новага ўзору — ID-карты і біяметрычныя пашпарты — можна будзе атрымаць 1 студзеня 2020 года, а не ў пачатку 2019 года, як планавалася раней.

"Да канца года да нас паступіць закупленае абсталяванне, і тэарэтычна мы маглі б запусціць працэс вытворчасці ID-карт і біяметрычных пашпартоў ужо з пачатку наступнага года. Аднак мы бачым, што ў гэтым пакуль няма сэнсу, бо, па сутнасці, гэта будзе толькі голы пластык", — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.

Хрышчановіч адзначыў, што для ўвядзення ў абарачэнне ID-карт неабходна злучыць паміж сабой усе інфармацыйныя сістэмы, да якіх будуць мець доступ грамадзяне, але пакуль яны працуюць на розных платформах. "Сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі намі падрыхтавана дарожная карта па рэалізацыі гэтага праекта. Дакумент заняў 15 лістоў і выразна абазначыў, хто і якім чынам адказвае за пэўныя этапы працы па ўкараненні новай сістэмы ў жыццё", — сказаў ён.

Дагавор аб пастаўцы абсталявання і праграмнага забеспячэння для вырабу ў Беларусі біяметрычных дакументаў падпісаны ў маі паміж Рэспубліканскім навукова-тэхнічным унітарным прадпрыемствам "Крыптатэх" дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў і кансорцыумам Emperor Technology (КНР) і X Infotech (Латвія).

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:02.10.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:296
 
Ключевые слова:
Биомерический паспорт ID-карта Информационные системы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме