https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Валанцёры БРСМ наведаюць у сталіцы Спецыяльны дом для ветэранаў і інвалідаў № 1


20 мая галоўнай кропкай у маршруце добрых спраў валанцёраў руху “Добрае Сэрца" Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стане Спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1.
Для пажылых мінчан і людзей з інваліднасцю дапамога валанцёраў ніколі не бывае лішняй. Яна асабліва патрэбна адзінокім пенсіянерам у няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі чысціня рук з`яўляецца лепшым спосабам індывідуальнай абароны ад хваробы.

Сумесна з ЗАТ “Беласептыка” валанцёры перададуць старым 800 літраў дэзінфікуючага сродку для апрацоўкі рук. Гэтых запасаў хопіць жыхарам спецыяльнага дома на паўгода.

Падобная падтрымка была ўжо аказана Саюзам моладзі Мінска 10 і 11 гарадскім клінічным бальніцам.

Амаль два месяцы валанцёры руху “Добрые Сэрца” аказваюць медперсаналу сталічных паліклінік і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінска неабходную дапамогу. Яны даставілі на дом пажылым людзям, якія маюць патрэбу ў далейшым планавым лячэнні, больш за 14,5 тысячы рэцэптаў, закупілі і перадалі прадукты 450 адзінокім пенсіянерам.

Сяргей Расолька
Звязда, 19 траўня 2020
 
Дата публикации:19.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
БРСМ Благотворительность Дом ветеранов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме