https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы стварылі серыял пра коціка і патрапілі з ім на міжнародны фестываль


Разам з беларускай камандай у стварэнні інтэрактыўнага праекта ўдзельнічалі кампаніі з Расіі і Эстоніі.
Інтэрактыўны анімацыйны серыял "Пад падушкай", створаны пры ўдзеле беларускай студыі Feeling Digital, патрапіў на Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў у французскім Ансі, паведамілі аўтары праекта.

Незвычайны праект выкананы ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Гісторыя распавядае пра брату і сястру – Гошу і Юлю, якія ствараюць лялечнага коціка Мармоціка. Казачная цацка будзе дапамагаць адшукаць у казачным сусвеце згубленыя рэчы, надзеі і мары дзяцей, а таксама іх бацькоў.

Акрамя беларускай студыі ў вытворчасці праекта ўдзельнічаюць кампаніі з Расіі і Эстоніі. Рэжысёрам і аўтарам сцэнара выступіў расійскі кінематаграфіст Георгій Маладцоў.

Як паведамілі аўтара праекта, "Пад падушкай" будзе прадстаўлены ў намінацыі Interactive Creations & Transmedia. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу праекты з Люксембурга, Францыі, Велікабрытаніі, Ганы, ЗША і Канады.

З-за пандэміі каронавіруса ўсе пітчынгі фестываля будуць праходзіць у анлайн-фармаце з 16 па 18 чэрвеня, а пераможцаў у кожнай намінацыі арганізатары абяцаюць назваць 19 чэрвеня.

Мінск, 13 траўня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:13.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Конкурс Анимация Feeling Digital Виртуальная реальность Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме