https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Упершыню анлайн: у прамым эфіры VOKA пакажуць «Ноч музеяў» у гістарычным


Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце.
Адмыслова да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэа сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету. 

Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях. 

Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падабраны асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй – багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) – гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Уладзімір Сцепанкоў), сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі постацямі. А пасля анлайн-паказу оперы, які прадоўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт. 

Прамы эфір 16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі  «Ночы  музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.

Святлана Аўчыннікава
ARS Communications Minsk
Мінск, 8 мая 2020 

 +37529 637-38-53
 sa@ars.by​
 
Дата публикации:08.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Ночь музеев Онлайн-трансляция Опера "Чарадзей"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме