https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Драматычны тэатр упершыню пакажа прэм’еру спектакля ў прамым эфіры на VOKA


Упершыню ў гісторыі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прэм’ерны паказ спектакля — трагікамедыі з жыцця дзяржслужачых «Профіт» — пройдзе ў фармаце анлайн-трансляцыі, паведамілі арганізатары.
Паказ адбудзецца 12 мая ў 19:00. Усе жадаючыя змогуць паглядзець яго бясплатна і без аўтарызацыі на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA для Android і iOS. Трансляцыя будзе даступна і за межамі Беларусі.

Падрыхтоўка прэм’еры новага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заняла ў творчай группы крыху больш за тры месяцы. Першапачаткова дата прэм’еры была прызначана на пачатак красавіка, аднак сітуацыя ў краіне і свеце ўнесла свае карэктывы як у дзень, так і ў фармат запланаванага паказу.

Спектакль «Профіт» пастаўлены на беларускай мове паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «Даходнае месца». Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў. П’еса прыкметна змянілася: некаторыя сцэны радыкальна перароблены, у дзеянне ўведзены новы персанаж, а самі падзеі разгортваюцца не ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а ў пачатку 21-га. Усё гэта толькі падкрэслівае вечную актуальнасць пытанняў, якімі ў свой час задаваўся Астроўскі, а сёння – нашы сучаснікі: куды коціцца гэты свет? Што не так з сучасным грамадствам? І чым вымяраецца асоба – матэрыяльнымі дабротамі ці душэўным багаццем?

Ролю галоўнага героя, сумленнага ідэаліста Жадава, у спектаклі выканае Арцём Курань. Ганна Семеняка сыграе яго жонку Паліну, а галоўнага антаганіста Жадава – прагматычнага кар’ерыста Белагубава – Максім Шышко.

Звязда, 6 траўня 2020
 
Дата публикации:06.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Театр Онлайн-трансляция Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме