https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш шырокае выкарыстанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі накіравана на тое, каб знізіць узровень малазабяспечанасці шматдзетных сем’яў у два разы


Пра гэта міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла ў інтэрв’ю газеце «Беларусь сегодня».
18 мая выйшаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», які ўдасканальвае падыходы ў пенсійным забеспячэнні некаторых беларусаў, а таксама ўносіць карэктывы ў аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям. Справа ў тым, што іх даходы часта невысокія, у кожнай чацвёртай сям’і (а ўсяго іх каля 108 тыс.) яны ніжэй за крытэрый патрэбнасці, які роўны 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 мая БПМ — Br 246,78). Менавіта ў гэтым выпадку сёння сям’і на працягу 6 месяцаў у годзе выплачваецца штомесячная сацыяльная дапамога.

«Больш за 60 % атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі — гэта шматдзетныя сем’і, — адзначыла Ірына Касцевіч. — Памер дапамогі — гэта розніца паміж фактычным душавым прыбыткам у канкрэтнай сям’і і велічынёй БПМ. Указ павялічыў для шматдзетных сем’яў тэрмін выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі: раней яго маглі прызначыць да 6 месяцаў, цяпер — да года. Акрамя таго, павышаецца крытэрый патрэбнасці — з 100 % да 115 % БПМ. Дзякуючы гэтаму сацыяльным дапаможнікам можна ахапіць яшчэ больш шматдзетных сем’яў. Па нашай ацэнцы, гэта 6 тыс. сем’яў, або больш за 35 тыс. атрымальнікаў».

Міністр дадала, што памер дапамогі залежыць ад даходаў канкрэтнай сям’і: чым яны ніжэй, тым больш выплата. У сярэднім на кожнага члена сям’і сума можа складаць Br 60 штомесяц.

«Больш шырока выкарыстоўваючы ДАСД, мы маем намер знізіць ўзровень малазабяспечанасці шматдзетных сем’яў у два разы», — падсумавала Ірына Касцевіч.

Новыя правілы будуць дзейнічаць пры прызначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі ўжо з 1 верасня 2020 года.

Звязда, 21 траўня 2020
 
Дата публикации:21.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Демография Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме