https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеячы культуры ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску


Супрацоўнікі ўстаноў культуры сёння ў час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!" ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.
Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў адзначыў, што "пастаяць каля Вечнага агню і ўспомніць тых, хто аддаў жыццё за тое, што мы цяпер маем, - гэта не проста прыгожы жэст, гэта парыў душы".

"Некаторы час з-за рэстаўрацыі манумент Перамогі быў недаступны для наведвання, але цяпер ён яшчэ больш уражвае сваім хараством і мужнасцю", - дадаў ён.

На думку прарэктара па выхаваўчай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Пятра Дударэнкі, Дзень Перамогі - гэта перш за ўсё даніна памяці тым выпрабаванням, праз якія давялося прайсці нашаму народу.

"Упэўнены, без гэтай памяці мы можам многае страціць у сучасным жыцці. Гэта свята трэба адчуць, гэта галоўнае", - сказаў ён.

На тое, што нельга забываць глыбокі сэнс Дня Перамогі, звярнуў увагу і генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Нікіта. Ён таксама расказаў аб рабоце Белдзяржфілармоніі ў цяперашніх умовах.

"Мы прадаўжаем рэпеціраваць, але толькі дыстанцыйна. Як толькі эпідэмія пойдзе на спад, мы тут жа прадставім гледачу цудоўную праграму ад усіх нашых калектываў", - паабяцаў гендырэктар.

4 мая 2020, Мінск
Ганна Сініцкая - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война День Победы 75-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме