https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 31 508 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 10 620 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 мая ў Беларусі зарэгістравана 31 508 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 375 076 тэстаў на каранавірус.

10 620 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 175 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму. Пра гэта 17 мая паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.

"Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму", - паведаміў Фёдар Карпенка.

Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. "Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, - гэта каля 50 пацыентаў", - адзначыў дырэктар РНПЦ.

14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.

Звязда, 19 траўня 2020
 
Дата публикации:19.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме