https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС выдала БелАЭС дазвол на ўвоз свежага ядзернага паліва


Выдадзены дазвольныя дакументы на права завозу свежага ядзернага паліва на БелАЭС, паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыняло станоўчае рашэнне аб унясенні ў ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі дапаўненняў у частцы абыходжання са свежым ядзерным палівам пры яго захоўванні і транспартаванні.

Гэта рашэнне грунтуецца на экспертных заключэннях Дзяржатамнагляду і Аб`яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны НАН Беларусі. Акрамя таго, Дзяржатамнагляд правёў ацэнку адпаведнасці прынятых ДП "Беларуская АЭС" арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам, а таксама мэтавую праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу свежага ядзернага паліва.

У развіццё рашэння калегіі МНС дзяржаўнаму прадпрыемству "Беларуская АЭС" выдадзены дазвол Дзяржатамнагляду на ўвоз у Беларусь свежага ядзернага паліва.

29 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Ядерное топливо МЧС Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме