https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 12 мая 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 233 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 мая

У 996 годзе ў Кіеве была асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 12 мая

1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1909 год: Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.

12 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ в. у горадзе Кізік.

У народзе лічыліся, што сны, якія прысніліся на 12 мая, абавязкова спраўдзяцца. Так, калі прыснілась чыстае возера, чалавек не будзе ў гэтым годзе хварэць. Калі снілася, што чалавек чытае святое пісанне, гэта прадвяшчала яму доўгае жыццё. А вось камандаваць іншымі людзмі значыла страціць давер у калектыве.

Калі ноч цёплая і на небе шмат зорак, ураджай будзе добры. Мурашы збіраюцца на сухім месцы – хутка пойдзе дождж. Шмат хрушчоў – лета будзе сухім.

Sputnik, 12 траўня 2020
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Календарь Май Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме