https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць часцей выкарыстоўваць драўляныя вокны пры будаўніцтве


Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2020 года № 147 аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, арганізацыям-заказчыкам даручана прадугледжваць прымяненне драўляных аконных і дзвярных балконных блокаў пры праектаванні ў мэтах ўзвядзення, рэканструкцыі, капітальнага рамонту дзіцячых садоў, школ, паліклінік, якія фінансуюцца поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Таксама рэкамендавана выкарыстоўваць такія блокі пры праектаванні, рэканструкцыі, капрамонце жылых дамоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, а таксама дамоў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва ў сваю чаргу неабходна забяспечыць рэгуляванне цэн на драўляныя аконныя і дзвярныя балконныя блокі.

Выкарыстанне драўляных вокнаў і балконных блокаў будзе садзейнічаць павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў сыравіны і павышэнню эфектыўнасці дрэваапрацоўкі. Немалаважнай характарыстыкай драўляных вокнаў з`яўляецца экалагічнасць матэрыялаў, з якіх яны выраблены, а таксама іх даўгавечнасць.

Драўляныя вокны і блокі з`яўляюцца імпартазамяшчальнай прадукцыяй, а актыўны пераход да імпартазамяшчэння дасць магчымасць значна палепшыць якасць айчынных драўляных шклопакетаў, знізіць цэны на вокны і дзверы ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Вялікае значэнне мае і той факт, што дабаўленая вартасць такіх вырабаў вышэйшая, чым пластыкавых.

Праведзены аналіз паказаў, што прымяненне драўляных аконных і балконных блокаў не прывядзе да істотнага змянення кошту аб`ектаў будаўніцтва, дадалі ў міністэрстве.

Звязда, 13 траўня 2020
 
Дата публикации:13.05.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Строительство Импортозамещение Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме