https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі адзначаць 75-годдзе ААН і адзначаць Дзень дэлегата


Выстава "75 гадоў разам: Беларусь - дзяржава-заснавальнiца ААН" пачне працаваць 24 красавiка ў Нацыянальным гiстарычным музеi.
У экспазiцыю, прымеркаваную да 75-годдзя канферэнцыi ў Сан-Францыска, увайшлi рэдкiя фотаздымкi з архiваў ААН, якiя ўпершыню дэманструюцца шырокай публiцы, а таксама рарытэтныя прадметы з фондаў музея i асабiстыя рэчы беларускiх дыпламатаў, перададзеныя адмыслова для выстаўкi Мiнiстэрствам замежных спраў нашай краiны.

Сярод найбольш цiкавых экспанатаў, як расказала куратар праекта Дар`я Аўчыннiкава, ёсць памятны медаль з выявай Эйфелевай вежы, якi ў гонар 3-й сесii Генеральнай асамблеi ААН (Францыя, 1948 год) быў уручаны мiнiстру замежных спраў БССР Кузьме Кiсялёву як кiраўнiку дэлегацыi адной з краiн - удзельнiц ААН, пропуск дэлегата на Устаноўчую канферэнцыю ў Сан-Францыска, вiзiтоўкi дыпламатаў, стэнаграмы выступленняў прадстаўнiкоў СССР на Генеральнай Асамблеi ААН i многае iншае. Як плануецца, на iнфармацыйных платформах Нацыянальнага гiстарычнага ў Instagram, Facebook, на YouTube-канале будзе зладжана прамая трансляцыя адкрыцця экспазiцыi, а пасля 25 красавiка з`явяцца i вiртуальныя экскурсii, якiя правядуць супрацоўнiкi музея. Выстава працягнецца да 24 мая.

Нагадаем, канферэнцыя ў Сан-Францыска праходзiла з 25 красавiка да 26 чэрвеня 1945 года. У ёй удзельнiчала 850 дэлегатаў з 50 краiн, якiя на той час прадстаўлялi звыш 80 % насельнiцтва Зямлi. А вынiкам мiратворчага форуму стала стварэнне Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i падпiсанне, магчыма, самага важнага дакумента ХХ стагоддзя - статута гэтай найбуйнейшай мiжнароднай арганiзацыi, якi прынялi ўсе краiны-ўдзельнiцы. На сёння ў склад ААН уваходзяць ужо 193 дзяржавы.

Дарэчы, сёлета 25 красавiка, роўна праз 75 гадоў з часу адкрыцця канферэнцыi ў Сан-Францыска, упершыню будзе адзначацца Мiжнародны дзень дэлегата. Ён заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН па iнiцыятыве Рэспублiкi Беларусь, каб ушанаваць гэту важную дату i падкрэслiць ролю дэлегатаў у выпрацоўцы шматбаковай дыпламатыi i вырашэннi глабальных пытанняў сучаснасцi.

Вiкторыя Захарава
Звязда, 23 красавіка 2020
 
Дата публикации:23.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
ООН Вторая мировая война Международный день делегата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме